Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі затрыманыя падазраваныя ў падрыхтоўцы тэрактаў


Бельгійскі спэцназавец
Бельгійскі спэцназавец

У Бэльгіі паліцыя арыштавала двух падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў.

Паведамляецца, што яны былі затрыманыя ў пятніцу ўвечары падчас ператрусу ў іх доме падчас паліцэйскага рэйду.

33-гадовы Нурэдзін Х. і яго брат Хамза Х. паўстануць у суботу перад судзьдзёй, які вынесе рашэньне аб меры стрыманьня.

Фэдэральная пракуратура Бэльгіі паведаміла, што паліцыя правяла сем ператрусаў у раёне Монса і ператрусы ў Льежы. Ні зброі, ні выбухоўкі не выяўлена.

22 сакавіка сёлета ў выніку выбухаў у брусэльскім аэрапорце і мэтро загінулі 32 чалавекі.

Адказнасьць за напады ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

У ходзе расьсьледаваньня былі выяўлены цесныя сувязі падазраваных з тэрарыстамі, якія ўчынілі сэрыю выбухаў і нападаў 13 лістапада 2015 году ў Парыжы, калі загінулі 130 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG