Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая кібэратака на Дэмакратычную партыю ЗША. Гэтым разам на выбарчы штаб Гілары Клінтан


Ўзламаныя кампутарныя сыстэмы, якімі карыстаецца выбарчы штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў Гілары Клінтан.

Зноў супрацоўнікі амэрыканскіх праваахоўных органаў падазраюць у датычнасьці да гэтага расейскія разьведслужбы.

Штаб Клінтан заявіў, што хакеры атрымалі доступ да аналітычнай праграмы дасьледаваньня дадзеных аб галасаваньні.

Пра гэта стала вядома ў пятніцу. Раней у той жа дзень ФБР паведаміла, што расьсьледуе кібэратакі на Камітэт па выбарах у Кангрэс Дэмакратычнай партыі, які займаецца зборам сродкаў для кандыдатаў у члены Палаты прадстаўнікоў.

Прэс-сакратар камітэту Мэрэд Кэлі паведаміла, што адразу ж зьвярнулася да фірмы па кампутарнай бясьпецы CrowdStrike і вядучага судовага сьледчага. Па некаторых дадзеных, да атакі датычная расейская група Fancy Bear ( «Модны мядзьведзь»), зьвязаная з Галоўным разьведвальным упраўленьнем — ГРУ.

Гэтых жа людзей падазраюць ва ўзломе кампутарнай сыстэмы Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі ў чэрвені і публікацыі службовай перапіскі камітэту, што справакавала скандал. У выніку на нацыянальным зьезьдзе дэмакратаў прагучалі афіцыйныя прабачэньні на адрас Бэрні Сандэрса, былога суперніка Гілары Клінтан у барацьбе за намінацыю на кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў. Абвясьціла аб сваёй адстаўцы старшыня камітэту Дэбі Васэрман-Шульц.

На думку дэмакратаў, кампутарныя напады могуць сьведчыць пра спробы Крамля ўмешвацца ў ход выбарчай кампаніі ў ЗША.

XS
SM
MD
LG