Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юры Чыж страціў пасаду старшыні Беларускай фэдэрацыі барацьбы


Юры Чыж

Юры Чыж

Бізнэсмэн Юры Чыж, які ўжо амаль пяць месяцаў знаходзіцца пад вартай, больш не ўзначальвае Беларускую фэдэрацыю барацьбы (БФБ).

Як паведамляе сайт Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК), 29 ліпеня на пазачарговай выбарнай канфэрэнцыі БФБ старшынёй фэдэрацыі быў абраны намесьнік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандар Дубкоўскі. Дарэчы імя цяпер ужо былога кіраўніка фэдэрацыі Юрыя Чыжа ў паведамленьні прэс-службы НАК нават ня згадваецца.

Юры Чыж быў старшынёй Беларускай фэдэрацыі барацьбы на працягу амаль васьмі гадоў — са сьнежня 2008 году. На гэтай пасадзе ён зьмяніў алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзьведзя.

Бізнэсоўца і генэральнага дырэктара кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа затрымалі 11 сакавіка. Яго абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі (ухіленьне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).

XS
SM
MD
LG