Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Івана Мележа», «Максіма Багдановіча», «Друкарская», — як будуць называцца новыя станцыі менскага мэтро


На сайце pravo.by апублікаванае рашэньне Менгарвыканкама аб назвах станцый другога ўчастка трэцяй і чацьвёртай лініі Менскага мэтрапалітэну. Агулам назвы нададзеныя 19 станцыям. Дзьве зь іх названыя ў гонар выбітных беларусаў — пісьменьніка Івана Мележа (яго імя будзе мець станцыя на скрыжаваньні вул. Максіма Багдановіча і вул. Халтурына) і паэта Максіма Багдановіча (яго імя будзе мець станцыя на скрыжаваньні вул. Максіма Багдановіча, вул. Арлоўская і вул. Сурганава).

Акрамя таго ў Менску зьявяцца станцыі мэтро «Друкарская», «Старавіленскі шлях», «Пярэспа», «Парк Дружбы Народаў», «Прафсаюзная», «Камароўская», «Чыжоўка», «Лагойская», «Зялёны Луг», «Шэйпічы», «Азёрная», «Серабранка», «Даўгабродзкая», «Сьляпянка», «Батанічны Сад», «Вясьнянка», «Алімпійская».

Будаўніцтва 3-й лініі працягласьцю 17,2 кілямэтра ўжо вядзецца. Яе першую частку, якая ўключае чатыры станцыі, плянуецца ўвесьці ў строй у 2017 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG