Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне затрыманы былы кіраўнік Партыі рэгіёнаў


Аляксандар Яфрэмаў
Аляксандар Яфрэмаў

Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка 30 ліпеня заявіў пра затрыманьне экс-кіраўніка фракцыі Партыі рэгіёнаў Аляксандра Яфрэмава.

Як паведаміў Луцэнка на старонцы ў Facebook, затрымалі Яфрэмава «па падазрэньні ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны».

Паводле папярэдніх дадзеных, Яфрэмаў плянаваў адправіцца ў Вену, затрымалі яго ў аэрапорце Кіева.

У партыі «Апазыцыйны блёк» (былая Партыя рэгіёнаў) назвалі затрыманьне Аляксандра Яфрэмава часткай рэпрэсій, якія дзейная ўлада ажыцьцяўляе супраць прадстаўнікоў апазыцыі, каб схаваць «уласнае банкруцтва».

Увесну гэтага году Генэральная пракуратура закрыла крымінальную вытворчасьць у дачыненьні да былога старшыні фракцыі Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе Аляксандра Яфрэмава, адкрытую па падазрэньні ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.

У той жа час супраць Яфрэмава заставаліся дзейнымі яшчэ дзьве вытворчасьці — па завалоданьні дзяржаўнымі сродкамі і галасаваньні за «дыктатарскія законы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG