Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку перастрэлкі ў Каліфорніі загінуў паліцэйскі


Атака на паліцэйскіх зьяўляецца працягам сэрыі нападаў у некалькіх штатах ЗША.

У Злучаных Штатах у горадзе Сан-Дыега паліцэйскі, паранены ў начной перастрэлцы, загінуў у бальніцы ад агнястрэльнага раненьня. Паліцыя затрымала падазраванага і шукае саўдзельнікаў, паведамляе Reuters.

У чацьвер вечарам у Сан-Дыега ў Каліфорніі невядомы адкрыў стральбу па паліцыянтам. Двое супрацоўнікаў атрымалі раненьні. Матывы нападніка невядомыя.

Раней у ЗША адбылося некалькі падобных нападаў на супрацоўнікаў паліцыі. 17 ліпеня, у сталіцы штату Луізіана Батон-Руж ў выніку страляніны былі забітыя трое паліцэйскіх, яшчэ трое атрымалі раненьні. Двума тыднямі раней у Даласе афраамэрыканец застрэліў пяцёх паліцэйскіх. Хваля агрэсіі ў дачыненьні да супрацоўнікаў парадку ўзьнялася пасьля масавых дэманстрацый у сувязі з нядаўнімі забойствамі афраамэрыканцаў ў Мінесоце і Луізіане.

XS
SM
MD
LG