Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа Рымскі наведаў былы канцлягер Асьвенцім


Папа Рымскі ў Асьвенціме

Папа Рымскі ў Асьвенціме

За час свайго візыту пантыфік не прамовіў амаль ні слова.

Пантыфік сустрэўся з былымі вязьнямі каля «Сьцяны сьмерці», дзе нацысты расстрэльвалі зьняволеных. Reuters адзначае, што адзін зь іх хацеў пацалаваць папскі пярсьцёнак, але Францыск спыніў яго, выказаўшы прысутным словы прызнаньня.

Пасьля Францішак памаліўся ў камэры айца Максіміліяна Кольбэ, польскага сьвятара, які загінуў у Асьвенціме замест аднаго зь вязьняў. За свой учынак Кольбэ быў далучаны да ліку сьвятых. У гасьцявой кнізе музэю-канцлягера Папа Рымскі пакінуў запіс: «Госпадзе, даруй столькі жорсткасьці».

Візыт адбыўся ў маўчаньні, афіцыйных прамоваў на тэрыторыі Асьвенціму Папа прамаўляць ня стаў.

Нямецкі канцлягер Асьвенцім, разьмешчаны за 60 кілямэтраў на захад ад Кракава, быў створаны ў 1940 годзе. Да вызваленьня ў 1945 годзе ў ім было забіта больш за мільён чалавек

XS
SM
MD
LG