Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 ліпеня 2016: Пахаваньне пісьменьніка Івана Пташнікава


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Менску на Паўночных могілках пройдзе пахаваньне пісьменьніка Івана Пташнікава, клясыка беларускай літаратуры. Грамадзянская паніхіда пачнецца а 14.00 у рытуальнай залі крэматорыю на Паўночных могілках.

На аэрадроме «Баравая» каля Менску пачынаецца двухдзённы фэстываль авіяцыйнага спорту. Пачатак а 10.00.

У Віцебску ў арт-пабе «Торвальд» (вул. Камсамольская, 32) выступіць зь лекцыяй польскі фатограф Ян Брыкчыньскі. Пачатак а 16.00.

На плошчы Свабоды ў Менску пройдзе канцэрт гішпанскай музыкі. Пачатак а 20.00.

У гісторыі:

1840 — цар Мікалай I забараніў выкарыстаньне назвы «Беларусь» ды загадаў выкарыстоўваць замест яе назву «губэрні Паўночна-Заходняга краю».

1871 — нарадзіўся Віктар Чавусаў, беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст.

1898 — старт першага трамвая ў Віцебску.

Чэслаў Мілаш, 2000 год
Чэслаў Мілаш, 2000 год

1911 — нарадзіўся Чэслаў Мілаш, польскі літаратар, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

1917 — нарадзіўся Ціхан Кісялёў, першы сакратар ЦК КПБ у 1980-1983 гадах.

1937 — У СССР надзвычайныя «тройкі» НКВД атрымалі права выносіць сьмяротныя прысуды «ворагам народу».

1947 — нарадзіўся Арнольд Шварцэнэгер, амэрыканскі кінаактор і палітык.

1956 — у савецкіх газэтах апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».

У памяці:

1898 — памёр Ота фон Бісмарк, нямецкі палітык, дзяржаўны дзеяч.

2007 — памёр Мікэлянджэла Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.

2007 — памёр Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр.

Цытата:

«Ты, што пакрыўдзіць пасьмеў чалавека,
Боль і пакуты зьняважыўшы сьмехам;
Блазны твае адгукаюцца брэхам,
Праўду і крыўду мяшаючы ў зьдзеку;

Маеш гурму падхалімаў, ахову,
Узнагароды, партрэты, парады;
Хтосьці табе пакланяецца, рады,
Што яшчэ дзень перажыў пасьпяхова...

Не расслабляйся! Паэт не забудзе.
Можаш забіць яго — зьявіцца новы.
Ён захавае ўсё ўчынкі і словы.

Лепш бы ты выбраў сьвітанак зімовы,
Сук і пятлю ў справядлівыя судзьдзі».

Чэслаў Мілаш, «Ты што пакрыўдзіць пасьмеў...» (пераклад Андрэя Хадановіча)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG