Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына параўнала выбары і пакемонаў


Ілюстрацыйнае фота. АМАП перасьледуе пакемона. Каляж: Svaboda.org, арыгінальныя выявы: Reuters/Nintendo

Ілюстрацыйнае фота. АМАП перасьледуе пакемона. Каляж: Svaboda.org, арыгінальныя выявы: Reuters/Nintendo

Тыя людзі, якія захапляюцца віртуальнымі гульнямі і зьвяртаюць на іх больш увагі, чым на выбарчую кампанію, яшчэ нясьпелыя і хочуць сысьці ў «віртуальную нерэальнасьць».

Так адрэагавала кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына на просьбу пракамэнтаваць думку, што гульня Pokemon GO прыцягвае больш цікавасьці, чым парлямэнцкая кампанія, перадае TUT.BY.

«Людзі майго пакаленьня чуюць пра пакемонаў як пра нешта экзатычнае, нават не ўяўляючы, што гэта такое. Таму іх, натуральна, больш цікавяць выбары», — заявіла Ярмошына на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 29 ліпеня.

Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

На думку кіраўніцы ЦВК, «усе гэтыя гульні» патрэбныя нясьпелым людзям:

«Яны не нагуляліся. Цалкам магчыма, гэта сыход у віртуальную „нерэальнасьць“. Што тычыцца цікавасьці, сказаць, што ўсе выбарнікі ў адзіным парыве сочаць за маімі перадвыбарнымі выступамі, было б пераборам».

XS
SM
MD
LG