Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі вайсковец атрымаў 12 гадоў турмы за забойства жанчыны ў Таджыкістане


Расейскія вайскоўцы падчас вучэньняў у Таджыкістане, 2012 год.

Расейскія вайскоўцы падчас вучэньняў у Таджыкістане, 2012 год.

Яго асудзілі на тэрыторыі Таджыкістану, але адбываць пакараньне ён будзе ў Расеі.

Расейскі афіцэр, які забіў жыхарку Душанбэ, быў у чацьвер асуджаны на 12 гадоў турмы судом на тэрыторыі расейскай вайсковай базы ў Таджыкістане.

У лістападзе 2015 году вайсковец забіў 22-гадовую грамадзянку Таджыкістана. Цела дзяўчыны знайшлі непадалёк ад расійскай ваеннай базы. Мужчына прызнаўся ў злачынстве. Суд над ім праходзіў у закрытым рэжыме без удзелу СМІ. Афіцэр будзе адбываць тэрмін у расейскай калёніі.

201-я ваенная база ў Таджыкістане — найбуйнейшы расейскі ваенны аб’ект па-за межамі Расеі. На базе месьцяцца каля шасьці тысяч вайскоўцаў. Паводле дамоўленасьці паміж дзьвюма дзяржавамі, база застанецца ў Таджыкістане яшчэ больш за 20 гадоў.

XS
SM
MD
LG