Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад 28 ліпеня падпісаў указ аб амністыі для паўстанцаў, якія складуць зброю і здадуцца ўладам на працягу трох месяцаў.

Вайна ў Сырыі, якая пачалася з акцыі пратэсту супраць рэжыму Башара Асада, доўжыцца ўжо больш за пяць гадоў. Паўстанцаў падтрымлівае авіяцыя міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША, сірыйскім урадавым войскам дапамагаюць ударамі па пазыцыях паўстанцаў расейскія самалёты. За гэты час у Сырыі зьявілася тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». Паводле ацэнак ААН, у канфлікце ў Сырыі загінулі больш за 200 тысяч чалавек. Каля 3 мільёнаў сырыйцаў пакінулі краіну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG