Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Беларускай АЭС працуюць экспэрты МАГАТЭ


МАГАТЭ абяцае ў бліжэйшым часе даслаць сваіх спэцыялістаў, каб навучаць кадры на Беларускай АЭС. Сёньня на станцыі існуе цэнтар, дзе створаны макет залі з пультам кіраваньня рэактарамі

МАГАТЭ абяцае ў бліжэйшым часе даслаць сваіх спэцыялістаў, каб навучаць кадры на Беларускай АЭС. Сёньня на станцыі існуе цэнтар, дзе створаны макет залі з пультам кіраваньня рэактарамі

Візыт экспэртаў праходзіць у рамках падрыхтоўкі плянаванай місіі МАГАТЭ, якая ацэніць выбар будаўнічай пляцоўкі для ўзьвядзеньня атамных абʼектаў.

«У Беларусі адбываецца візыт экспэртаў МАГАТЭ з мэтай супольнай ацэнкі працэсу падрыхтоўкі плянаванай місіі МАГАТЭ па разглядзе праектаваньня пляцоўкі з улікам вонкавых фактараў (місія SEED), якая раней была запытаная нашай краінай. Па выніках гэтага візыту бакі ўзгодняць тэхнічнае заданьне на правядзеньне місіі SEED для Беларускай АЭС», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Міністэрства энэргетыкі Беларусі.

Спэцыяльныя місіі SEED ацэньваюць выбар будаўнічай пляцоўкі для ўзьвядзеньня атамных абʼектаў.

Візыт экспэртаў МАГАТЭ адбываецца на фоне рэзанансных падзей, зьвязаных з будаўніцтвам БелАЭС: 25 ліпеня ў СМІ зьявіліся паведамленьні, што падчас выпрабавальнага трэніровачнага ўсталяваньня корпусу рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад 2 да 4 мэтраў.

Пасьля працяглага маўчаньня Міністэрства энэргетыкі прызнала, што была няштатная сытуацыі. Між тым генэральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС «Атамбудэкспарт» запэўнівае, што ніякага інцыдэнту не было і яны нічога ня ўтойваюць ад грамадзкасьці:

«Мы нічога не баімся. Аб выніках працы місіі МАГАТЭ мы натуральна праінфармуем СМІ, грамадзкасьць, сумежныя дзяржавы. Мы, генэральны падрадчык, на якім ляжыць адказнасьць за бясьпеку ўсіх працаў, і мы зацікаўлены больш чым хто-небудзь у адсутнасьці любых сумненьняў у надзейнасьці абсталяваньня і ўсіх працаў», — заявіла Свабодзе кіраўніца ўпраўленьня камунікацый Ніна Дземянцова.

XS
SM
MD
LG