Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я люблю яго! Вельмi! Даўно. Ён заўсёды прыходзiць летам. Разам з сонцам. Цёплы. Моцны. I заўсёды жаданы.

Я аддаю яму свае рукi. Твар. Цела. Раствараюся ў iм. Купаюся. Зь iм хораша сьмяяцца — нiхто ня чуе. Зь iм можна плакаць — сьлёз не вiдаць. Яго прыход нараджае катарсiс. I ён зуciм не «сьляпы».

Мой любiмы летнi дождж!

Сёньня таксама iдзе дождж... Iдзе ўжо некалькi дзён. Здаецца, што вечна. Халодны. Нудны. Шэры. Сустрэча зь iм непазьбежная. Апранаю гумовыя боты, бяру вялiкi парасон i выходжу з хаты. Я пазьбягаю яго дотыку.

Гэты дождж ня мой!

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG