Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: «Гілары Клінтан — найлепшы ў гісторыі кандыдат у прэзыдэнты ЗША»


Барак Абама (зьлева) і Гілары Клінтан

Барак Абама (зьлева) і Гілары Клінтан

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў кандыдата ў прэзыдэнты краіны ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан чалавекам, прыдатным на ролю кіраўніка дзяржавы больш, чым хто-небудзь яшчэ ў гісторыі, у тым ліку чым ён сам і яе муж Біл Клінтан.

Як перадае ВВС, такую заяву дзейны прэзыдэнт зрабіў на зьезьдзе Дэмакратычнай партыі. Сваю пазыцыю Барак Абама патлумачыў тым, што Гілары Клінтан працавала дзяржаўным сакратаром і ўжо ўдзельнічала ў прыняцьці важных рашэньняў.

Менавіта досьвед, на яго думку, робіць Гілары Клінтан найлепшым кандыдатам у прэзыдэнты ЗША за ўсю гісторыю. Абама дадаў, што Клінтан ніколі не здаецца і імкнецца даць кожнаму амэрыканцу як мага больш магчымасьцяў для посьпеху ў жыцьці.

У сваёй прамове прэзыдэнт некалькі разоў узгадаў суперніка Клінтан — кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа. Абама лічыць, што яго меркаваньне пра эканоміку ЗША залішне пэсымістычнае.

«Амэрыка — ужо вялікая і моцная краіна», — сказаў ён, намякаючы на перадвыбарчы лёзунг Трамп «Вернем Амэрыцы веліч». Абама заклікаў выбарцаў не паддавацца паніцы і глядзець у будучыню з аптымізмам, як гэта робіць Клінтан.

Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у ЗША ў лістападзе гэтага году. Галоўным супернікам Клінтан стане мільярдэр Дональд Трамп, вылучаны на гэтую пасаду Рэспубліканскай партыяй.

XS
SM
MD
LG