Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак: «Мы знаходзімся ў стане вайны»


Папа рымскі Францішак лічыць, што апошняя хваля джыхадысцкіх нападаў у Эўропе пацьвярджае, што сьвет знаходзіцца ў стане вайны.

Пры гэтым, як паведамляе ВВС, пантыфік патлумачыў, што гаворка ідзе не пра вайну паміж рэлігіямі, а пра канфлікт інтарэсаў і грашовых рэсурсаў.

З такімі выказваньнямі папа рымскі выступіў перад журналістамі напярэдадні візыту ў Польшчу, адказваючы на пытаньні, выкліканыя забойствам каталіцкага сьвятара ў Францыі. Айца Жака Амэля забілі падчас ранішняй службы ў яго царкве ў Сэнт-Эт'ен-дзю-Рувре на поўначы Францыі.

Забойства сьвятара працягнула сэрыю тэрактаў у Францыі і Нямеччыне за апошнія некалькі тыдняў. Большая частка гэтых нападаў зьдзейсьненая баевікамі-ісламістамі.

«Нам увесь час кажуць пра праблемы з бясьпекай, хоць на самай справе тое, што адбываецца, характарызуецца словам „вайна“, - заявіў Францішак. — Нам трэба перастаць баяцца прызнаць праўду. Мы знаходзімся ў стане вайны, таму што страцілі мір».

«Калі я кажу пра вайну, я кажу пра войны за інтарэсы, грошы, рэсурсы, а зусім не за рэлігію. Усе рэлігіі хочуць міру, вайны хочуць іншыя людзі», — дадаў кіраўнік Рымскай царквы.

Папа рымскі ўжо прыбыў у польскі Кракаў, дзе ён павінен выступіць перад маладымі каталікамі з усяго сьвету. Каталіцкі фэстываль «Сусьветны дзень моладзі» зьбярэ, як чакаецца, сотні тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG