Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віетнаме зьняволеных выпусьцяць з турмаў дзеля эканоміі


Улады Віетнаму прынялі рашэньне выпусьціць у бліжэйшыя два гады 20 тысяч зьняволеных з турмаў краіны дзеля эканоміі бюджэтных сродкаў.

Выпушчаныя на волю могуць быць толькі тыя, хто зьдзейсьніў няцяжкія злачынствы, а таксама тыя, хто ўжо адседзеў больш за палову тэрміну. Кожныя тры месяцы ўлады будуць вызваляць па адной партыі зьняволеных.

Як адзначае Віетнамская служба Бі-бі-сі, на кожнага зьняволенага ў краіне выдаткоўваецца каля 440 даляраў на год. Выпусьціўшы частку зьняволеных з турмаў, улады спадзяюцца зэканоміць каля дзевяці мільёнаў даляраў на год.

Паводле Міжнароднага цэнтру турэмных дасьледаваньняў (дадзеныя за 2012 год), па колькасьці зьняволеных на 100 тысяч насельніцтва Віетнам займае 94-е месца ў сусьветным рэйтынгу (154 чалавекі на 100 тысяч) Беларусь жа ў гэтым рэйтынгу — 27-я (335 чалавек на 100 тысяч).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG