Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сухараве спрабавалі сарваць канцэрт Вольскага


Лявон Вольскі

Лявон Вольскі

У момант, калі адбываўся канцэрт Лявона Вольскага, у кватэру, зь якой адбывалася сілкаваньне электрычнасьцю для гукаўзмацняльніка, намагаліся ўварвацца сямёра невядомых людзей. Яны не назваліся, але спрабавалі тлумачыць, што нібыта у раёне перашкаджае занадта гучная музыка. У кватэру невядомых не ўпусьцілі. Лявон Вольскі дайграў канцэрт да канца.

Вулічны канцэрт Лявона Вольскага адбыўся ў межах пікету па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты намесьніка старшыні Руху «За свабоду» Алеся Лагвінца. Канцэрт прайшоў на перакрыжаваньні вуліц Сухараўская і Лабанка (насупраць ГЦ «Максімус»).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG