Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Многія знакамітыя асобы перайшлі на вэганскую дыету з прычын здароўя або экалёгіі і актыўна прапагандуюць гэты лад жыцьця. Я падрыхтавала для вас сьпіс з пяці самых заўважных прыхільнікаў вэганства.

Вэгетарыянцы (у шырокім разуменьні) не ядуць мяса, птушку і рыбу. Вэганы выключаюць цалкам усе прадукты жывёльнага паходжаньня.

Біл Клінтан

Біл Клінтан

Біл Клінтан

42-ы прэзыдэнт ЗША лічыць сябе вэганам зь 2010 году. Галоўнай прычынай, якая прымусіла яго да гэтай дыеты, было здароўе: Клінтан перанес як мінімум дзьве сур’ёзныя апэрацыі на сэрцы. З тых часоў ён страціў 10 кг і стаў выступаць за вэгетарыянскія дыеты.

«Я люблю гародніну, садавіну, бабы і усё тое, што я цяпер ем, — сказаў Клінтан рэпарцёру CNN. — Усе мае аналізы крыві добрыя, і я адчуваю сябе добра, і ў мяне, верыце вы таму таму ці не, больш энэргіі».

Клінтан спрабуе распаўсюдзіць свае новыя веды ў галіне здаровага харчаваньня на дзяцей. Фонд Клінтана сумесна з Амэрыканскай асацыяцыяй сэрца дапамагае 12,000 школам увесьці больш урокаў фізычнай культуры і забясьпечыць лепшыя абеды.

Наталі Портман

Наталі Портман

Наталі Портман

Наталі Портман заўсёды была вэгетарыянкай. Акторка стала вэганам ў 2009 годзе, пасьля таго, як прачытала кнігу Джонатана Сафрана Фоера «Мяса» (Animal Eating). Яна нават напісала пра гэта блог для папулярнага выданьня.

«Можа быць, іншыя ня згодныя са мной, што ў жывёл, як і у людзей, ёсьць асобы, але катаваньні жывёл, якія Фоер апісвае ў сваёй кнізе, зьяўляюцца наўпрост непрымальнымі! — піша Портман. — Экалягічныя наступствы масавай вытворчасьці жывёл — гэта жудасна. Фоер падрабязна апісвае, як агромністая маса сьвіных экскрэмэнтаў распыляецца ў паветры, і як гэта прыводзяць да вялікіх скачкоў рэспіраторных захворваньняў чалавека, як узьнікаюць усё новыя бактэрыі з-за празмернага выкарыстаньня антыбіётыкаў на жывёлагадоўчых фэрмах, як гэтыя комплексы спрычыняюцца да эпідэмій сьвінога грыпу».

Актрыса коратка вярнулася да вэгетарыянства падчас цяжарнасьці у 2011 годзе, кажучы, што яе цела прагнула прадуктаў, зробленых з яек і сыру. Пасьля цяжарнасьці Портман ізноў стала вэганкай. Яе вясельле ў 2012 годзе было цалкам вэганскім.

Майк Тайсан

Майк Тайсан

Майк Тайсан

Былы баксёр-чэмпіён у суперцяжкай вазе Майк Тайсан перайшоў да вэганскага ладу жыцьця ў 2010 годзе і з таго часу страціў больш за 50 кг. «Стаць вэганам мяне вымусіла жаданьне жыць здаровым жыцьцём, — падзяліўся Тайсан падчас праграмы Опры Уінфры «Дзе яны цяпер». — Я быў настолькі перагружаны ўсімі лекамі і дрэнным какаінам, я ледзь мог дыхаць, мой крывяны ціск быў занадта высокі, я амаль паміраў і да ўсяго ў мяне быў артрыт. Як толькі я стаў вэганам, ўсе гэтыя рэчы паслаблі».

Аланіс Морысэт

Аланіс Морысэт

Аланіс Морысэт

У 2009 годзе сьпявачка адчувала сябе нездаровай ад павялічэньня вагі і ужываньня перапрацаваных прадуктаў. Кніга доктара Джоэла Фурмана «Есьці, каб жыць» (Eat to Live) стала для яе штуршком да вэганскага ладу жыцьця. Пра тое, чаму яна выбрала гэту дыету, Аланіс Морысэт распавяла часопісу OK: «Галоўная прычына — даўгалецьце. Я зразумела, што хачу жыць да 120. Мая цяперашняя дыета лепш за іншыя прадухіляе большасьць формаў раку і іншых захворваньняў».

Морысэт таксама кажа ў інтэрв’ю, што яна страціла 10 кг на працягу некалькіх месяцаў пасьля таго, як стала вэганам, і што яна адчувае сябе больш энэргічнай. Трэба, аднак, сказаць, што для Морысэт вэганства гэта толькі дыета, і што яна час ад часу ўжывае і невэганскія прадукты.

Морысі

Морысі

Морысі

Сьпявак Морысі, даўні вэгетарыянец і нядаўні вэган, вядомы сваімі радыкальнымі выказваньнямі супраць жывёльнай індустрыі. Так, аднойчы ён назваў штогадовы Дзень падзякі Днем забойства (у гэты дзень у ЗША традыцыйна ядуць індыка) і напісаў на сваім фан-сайце: «Калі ласка, ігнаруйце жудасны прыклад прэзыдэнта Абамы, які ў імя Дня падзякі падтрымлівае катаваньні 45 мільёнаў птушак, якіх спачатку адпраўляюць у электрыфікаваныя шокавыя ванны, а затым пераразаюць ім горла».

Морысі праводзіць паралель паміж ужываньнем жывёл у ежу і генацыдам. Паводле яго меркаваньня, «той, хто ня мае нічога супраць масавага забойства жывёл, можа добра ставіцца і да Асьвенцыма».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG