Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Трамп просіць Расею знайсьці 30 тысяч допісаў Клінтан


Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп заклікаў Расею знасьці 30 тысяч паведамленьняў, якія адсутнічаюць у прыватным сэрвэры электроннай пошты, які кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан выкарыстоўвала на пасадзе дзяржсакратара ЗША.

Выступаючы перад журналістам ў Маямі, Трамп сказаў: «Расея, калі вы чуеце, я спадзяюся, што вы ў стане знайсьці 30 тысяч паведамленьняў электроннай пошты, якія адсутнічаюць».

Раней прэзыдэнт ЗША Барак Абама ня выключыў, што Расея можа быць датычная да абнародаваньня зьместу электроннай пошты Дэмакратычнай партыі, каб паўплываць на вынікі выбараў 8 лістапада на карысьць Трампа.

XS
SM
MD
LG