Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На свабоду выйдзе чалавек, які страляў у Рональда Рэйгана


Зброя, якой рабіліся замахі на прэзыдэнтаў ЗША ў апошнія паўтара стагодзьдзі.

Зброя, якой рабіліся замахі на прэзыдэнтаў ЗША ў апошнія паўтара стагодзьдзі.

Суд у Вашынгтоне пастанавіў выпусьціць са шпіталя Джона Гінклі-малодшага, які ў 1981 годзе зрабіў замах на саракавога прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана. Суд прыйшоў да высновы, што пацыент больш не пакутуе на псыхічнае захворваньне і не стварае небясьпекі для навакольных.

Гінклі будзе забаронена набліжацца да сваякоў Рэйгана, а таксама наведваць месцы, дзе знаходзіцца дзейсны прэзыдэнт або кангрэсмэны.

30 сакавіка 1981 году Гінклі стрэліў у Рэйгана пасьля выступу прэзыдэнта перад дэлегатамі фэдэрацыі прафсаюзаў у Вашынгтоне. Рэйган і яшчэ трое чалавек атрымалі цяжкія раненьні. Злачынец сьцьвярджаў, што наважыўся замах, каб зрабіць уражаньне на акторку Джоды Фостэр. Суд прызнаў Гінклі псыхічна нездаровым і зьмясьціў у псыхіятрычную клініку. Там ён правёў 35 гадоў.

XS
SM
MD
LG