Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд працягнуў арышт дырэктаркі Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры ў Маскве


Натальля Шырына ў судзе.
Натальля Шырына ў судзе.

Натальлю Шарыну абвінавачваюць у распаўсюджваньні экстрэмісцкай літаратуры і растраце.

Суд у Маскве падоўжыў да 29 жніўня хатні арышт дырэктаркі Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры Натальлі Шарынай, якую абвінавачваюць у распаўсюджваньні экстрэмісцкай літаратуры і растраце.

Шарына знаходзіцца пад хатнім арыштам з 30 кастрычніка 2015 году. Яна была затрыманая адразу пасьля ператрусу ў бібліятэцы, у час якога канфіскавалі кнігі Дзьмітрыя Карчынскага, прызнаныя забароненымі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Папярэдняе расьсьледаваньне адносна Натальлі Шарынай было завершана ў чэрвені. Прадстаўнікі абароны заяўляюць, што сьледзтву так і не ўдалося сфармуляваць, якія менавіта дзеяньні дырэктаркі бібліятэкі разглядаюцца як злачынныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG