Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стваральнікаў Pokemon Go папрасілі не пускаць пакемонаў на АЭС «Фукусіма»


Японская энэргетычная кампанія TEPCO папрасіла распрацоўшчыкаў гульні Pokemon Go — кампанію Niantic — прыбраць віртуальных пакемонаў з тэрыторыі атамных электрастанцый і зоны эвакуацыі ў правінцыі Фукусіма.

Як напісала ў сваім звароце TEPCO, кампанія выявіла прынамсі аднаго пакемона на адным з трох сваіх аб’ектаў і асьцерагаецца, што гульцы могуць з рызыкай для сябе паспрабаваць адшукаць віртуальную істоту.

У TEPCO не ўдакладнілі, на якой менавіта з яе АЭС, у лік якіх уваходзіць і разбураная землятрусам і цунамі станцыя «Фукусіма-1», зьявіўся пакемон. У кампаніі растлумачылі гэта клопатам пра бясьпеку.

Раней у ЗША былі выпадкі, калі гульцы спрабавалі трапіць у АЭС у пошуках пакемонаў.

Пра гэта інфармуе ВВС.

XS
SM
MD
LG