Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: умяшаньне Крамля ў прэзыдэнцкую кампанію ў ЗША магчымае


У адказ на пытаньне рэпарцёра тэлеканала NBC ці магчыма, што Расея спрабуе аказаць уплыў на ход прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, прэзыдэнт адказаў: «Усё магчыма». Паводле яго слоў, Дональд Трамп неаднаразова выказваў захапленьне Ўладзімерам Пуцінам, пры гэтым кампанія Дональда Трампа станоўча асьвятляецца ў расейскіх сродках інфармацыі.

Барак Абама сказаў, што ФБР вядзе расьсьледаваньне ўварваньня на сэрверы Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі, у той час як экспэрты мяркуюць, што гэта праца расейскіх хакераў. Прэзыдэнт нагадаў, што ў мінулым яны пранікалі і ў прыватныя, і ў амэрыканскія дзяржаўныя кампутарныя сеткі.

Здагадкі аб магчымым умяшаньні Крамля ў амэрыканскую прэзыдэнцкую кампанію сталі актыўна абмяркоўвацца ў амэрыканскай прэсе пасьля зьяўленьня на сайце WikiLeaks 20 тысяч электронных паведамленьняў выкрадзеных з сэрвэраў Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі. У выніку іх зьяўленьня была вымушаная сысьці ў адстаўку старшыня партыі Дэбі Васэрман-Шульц, якая нібыта ўзяла бок Гілары Клінтан падчас яе барацьбы за намінацыю ад Дэмакратычнай партыі з сэнатарам Бэрні Сандэрсам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG