Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каза


Артур Клод Страчан, «Кармленьне казы»
Артур Клод Страчан, «Кармленьне казы»

Як у кожным мястэчку, у нас таксама была свая вар’ятка. Вар’ятка была прышлая, не мясцовая. Бабуля клікала яе паесьцi, давала ёй што магла з адзеньня. Заходзячы да нас, яна заўсёды расказвала пра сваю казу, якую маляваў сябрук яе дзяцiнства.

— Вельмi ён любiў маляваць нашу казу. Што б нi маляваў, а на малюнку наша каза ёсьць, — казала яна i паказвала заскарузлую скамечаную паперку з намаляванай казой. Паперку яна трымала у падраным рыдыкюлi, зь якiм нiколi не разлучалася.

Я запомнiў погляд той казы. I, убачыўшы праз шмат гадоў карцiны Шагала, пазнаў на iх казу вар’яткi!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG