Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авакаў: дасягнутая дамоўленасьць аб адмене крыжовай хады ў Кіеве


Крыжовая хада пад аховай паліцыі 25 ліпеня.

Крыжовая хада пад аховай паліцыі 25 ліпеня.

Украінскія ўлады гатовыя гарантаваць бясьпеку набажэнства на Ўладзімірскай горцы ў цэнтры Кіева.

Праваахоўныя органы Ўкраіны дамовіліся з кіраўніцтвам Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) аб адмене крыжовай хады па Кіеве, якая была заплянаваная на сераду. Пра гэта заявіў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў. Пры гэтым малебен на Ўладзімірскай горцы ў цэнтры Кіева, якім павінна была завяршыцца крыжовая хада, адбудзецца, вернікі змогуць прыехаць на яго адмысловымі аўтобусамі.

Паводле Авакава, пляны арганізатараў крыжовай хады прыйшлося скарэктаваць зь меркаваньняў бясьпекі — на меркаваным маршруце працэсіі ў аўторак былі выяўленыя баявыя гранаты і муляжы мін. «Бясьпека грамадзян вышэйшая за рэлігійныя рытуалы», — падкрэсьліў міністар.

Крыжлвая хада за мір і спыненьне вайны ў Данбасе, арганізаваная Ўкраінскай праваслаўнай царквой Маскоўскага патрыярхату, праходзіць з пачатку ліпеня. Яе ўдзельнікі ідуць з захаду і усходу краіны і павінны былі сустрэцца ва ўкраінскай сталіцы напярэдадні Дня хрышчэньня Кіеўскай Русі, якое адзначаецца 28 ліпеня.

Удзельнікаў крыжовай хады многія ўкраінскія палітыкі і актывісты абвінавачваюць у прарасейскай пазыцыі. Арсен Авакаў ў аўторак заклікаў украінскія патрыятычныя сілы «не даць ператварыць рэлігійны рытуал у правакацыю» і ўстрымацца ад агрэсіўных дзеяньняў у адносінах да вернікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG