Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі стрэлам у гандлёвым цэнтры паранены чалавек


Мальмё (ілюстрацыйнае фота)

Мальмё (ілюстрацыйнае фота)

Невядомы нападнік 26 ліпеня стрэлам параніў мужчыну ў гандлёвым цэнтры ў швэдзкім горадзе Мальмё, паведамляе Reuters са спасылкай на швэдзкую паліцыю.

У заяве паліцыі гаворыцца, што пацярпелы быў паранены ў нагу і дастаўлены ў мясцовую бальніцу. Паліцыя паведамляе, што пакуль ня выявіла падазраванага або матыву ў гэтым інцыдэнце і не было зроблена ніякіх арыштаў.

Страляніна адбыўся раёне, населеным у асноўным мігрантамі. За апошнія 18 месяцаў у Эўропе адбылася сэрыя жорсткіх нападаў на цывільных асоб у Бэльгіі, Нямеччыне і Францыі. За шмат якія з гэтых нападаў адказнасьць на сябе ўзяла групоўку «Ісламская дзяржава».

XS
SM
MD
LG