Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць параненых у выніку выбуху на заводзе ў Азэрбайджане дасягнула 20 чалавек, двое загінулі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць параненых у выніку выбуху, што адбыўся на Шырыванскім заводзе «Араз» міністэрства абароннай прамысловасьці, дастаўленых у Шырыванскі гарадзкі цэнтральны шпіталь, дасягнула 20 чалавек. Два чалавекі загінулі.

Стан аднаго з пацярпелых ацэньваецца як цяжкі. Пяць чалавек былі выпісаныя пасьля аказаньня ім амбуляторнай дапамогі.

Пасьля выбуху, пра прычыны якога пакуль не паведамляецца, пачаўся пажар. Пажарныя брыгады Міністэрства надзвычайных сытуацыяў працуюць на месцы здарэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG