Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасьць за напад на царкву ў Францыі


Экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на царкву ў горадзе Сэнт-Эт’ен-дзю-Руўрэ на поўначы Францыі, у выніку якога быў забіты сьвятар і паранены яшчэ адзін чалавек.

У распаўсюджанай ад імя «Ісламскай дзяржавы» паведамленьні сьцьвярджаецца, што двое нападнікаў былі «ваеўнікамі Ісламскай дзяржавы».

Як паведамлялася, двое невядомых, узброеных нажамі, захапілі ў закладнікі пяць чалавек у царкве ў Сэнт-Эт’ен-дзю-Руўрэ, забілі сьвятара і сур’ёзна паранілі другога закладніка. Абодва нападнікі былі застрэленыя паліцыянтамі пры спробе пакінуць будынак.

Матывы нападу пакуль няясныя, але расьсьледаваньнем злачынства займаюцца антытэрарыстычныя падразьдзяленьні.

XS
SM
MD
LG