Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі невядомы з нажом напаў на пацыентаў-інвалідаў: 19 загінулых


Як найменей 19 чалавек загінулі ў выніку нападу на цэнтар для інвалідаў каля сталіцы Японіі, Токіё. Нападнік быў ўзброены нажом, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на японскія мэдыі.

Яшчэ 45 чалавек атрымалі раненьні. Паводле агенцтва навінаў Кіёда, паліцыя затрымала падазраванага.

Паліцыя нібыта паведаміла, што гэта 26-гадовы былы работнік цэнтру, які зьбег зь месца злачынства, але потым сам прыйшоў у паліцэйскі пастарунак і здаўся. Аднак пра ягоныя матывы пакуль нічога не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG