Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд перанёс слуханьні па справе аб забойстве Барыса Нямцова


Падазраваны ў забойстве Нямцова Заўр Дадаеў
Падазраваны ў забойстве Нямцова Заўр Дадаеў

У аўторак суд абвесьціць рашэньне па хадайніцтвах абароны і абвінавачаньня.

Маскоўскі акруговы вайсковы суд перанёс на 26 ліпеня папярэднія слуханьні па справе аб забойстве апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова, паведамляе «Інтэрфакс».

На пасяджэньні ў панядзелак пракуратура прасіла пра падаўжэньне арышту фігурантаў справы, адвакаты — пра тое, каб справу разглядаў суд прысяжных. Рашэньне па гэтых хадайніцтвах суд, як чакаецца, абвесьціць ў аўторак.

Перад пачаткам папярэдніх слуханьняў ля Маскоўскага акруговага ваеннага суда прайшлі адзіночныя пікеты з патрабаваньнем знайсьці заказчыкаў забойства Нямцова і дапытаць па гэтай справе кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, які, як лічаць паплечнікі і сваякі загінулага, датычны да злачынства. Будынак суду быў ачэплены паліцыяй і байцамі АМАПу. Слуханьні тады праходзілі ў закрытым рэжыме.

Паводле вэрсіі сьледзтва, да забойства Барыса Нямцова ў ноч на 28 лютага 2015 году датычныя пяць чалавек: Заур Дадаеў, Анзор і Шадзід Губашавы, Тэмірлан Эскерханаў і Хамзат Бахаеў. Усе яны не прызнаюць сваю віну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG