Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 ліпеня 2016: Дзень нараджэньня Марціна Кухты, выдаўца Максіма Багдановіча


Марцін Кухта
Марцін Кухта

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У кінатэатры «Цэнтральны» ў Менску адбудзецца паказ зарэгістраванай у якасьці HD пастаноўкі Каралеўскім нацыянальным тэатрам зь Лёндану п’есы «Адзін слуга, два паны». Пачатак а 19.30.

«Сьцежкамі паркавых прывідаў»: начная роварная экскурсія па Лошыцкім парку ў Менску. Збор ахвотных каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку Камвольнага камбіната). Пачатак а 22.00.

У гісторыі:

1097 — У «Аповесьці мінулых гадоў» упершыню згадваецца горад Пінск.

1511 — Наваградак атрымаў магдэбурскае права.

Бэрнар Шоў у Савецкім Саюзе, 1932 год
Бэрнар Шоў у Савецкім Саюзе, 1932 год

1856 — нарадзіўся Бэрнард Шоў, брытанскі і ірляндзкі драматург.

1875— нарадзіўся Карл Густаў Юнг, швэйцарскі псыхааналітык.

1875 — нарадзіўся Марцін Кухта, друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах.

1896 — нарадзіўся Ўладзімер Варава, беларускі пісьменьнік і журналіст.

1956 — прэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абдэль Насэр абвясьціў нацыяналізацыю Суэцкага каналу.

1957 — СССР запусьціў першую шматступенчатую міжкантынэнтальную балістычную ракету.

1997 — у Менску адбыўся 2-гі зьезд беларусаў сьвету.

У памяці:

1931 — памёр Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі касьцёлу ў Беларусі.

1933 — памёр Францішак Грынкевіч, ксёндз, беларускі каталіцкідзяяч.

Цытата:

«Сумная праўда заключаецца ў тым, што жыцьцё чалавека складаецца з комплексу няўмольных супрацьлегласьцяў — дня і ночы, нараджэньня і сьмерці, шчасьця і пакуты, дабра і зла. Мы ня ўпэўненыя нават у тым, што нейкае адно будзе пераважаць над іншым, што дабро пераможа зло, або радасьць — боль. Жыцьцё — гэта поле бітвы. Яно заўжды існавала і заўсёды будзе існаваць, калі б гэта было ня так, жыцьцё падышло б да канца».

Карл Густаў Юнг

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG