Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьмяротнік у Ансбаху быў прыхільнікам «Ісламскай дзяржавы»


Паліцыя працуе на месцы здарэньня ў Ансбаху

Паліцыя працуе на месцы здарэньня ў Ансбаху

Сырыйскі ўцякач, які падарваў сябе ў нямецкім горадзе Ансбах, прысягаў на вернасьць лідэру «ісламскай дзяржавы» Абу Бакру аль-Багдадзі. Пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер, перадае Reuters.

Паводле чыноўніка, у тэлефоне сьмяротніка таксама знайшлі відэа з пагрозамі на арабскай мове.

Мэзьер распавёў, што на целе ўцекача былі раны, атрыманыя падчас баявых дзеяньняў у Алепа. Раней стала вядома, што мужчыну пагражала дэпартацыя ў Баўгарыю. Міністар удакладніў, што ў яго было права абскардзіць гэтае рашэньне.

Выбух у Ансбаху адбыўся ў ноч на 25 ліпеня недалёка ад мясцовага рэстарану. Мужчына паспрабаваў патрапіць на музычны фэстываль, але ня змог. Пасьля гэтага ён падарваў сябе.

У выніку выбуху пацярпелі 14 чалавек, трое зь якіх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Пасьля інцыдэнту высьветлілася, што ўлады Нямеччыны адмовілі ўцекачу ў прытулку, але дазволілі застацца ў краіне з-за сытуацыі ў Сырыі. Ён двойчы спрабаваў забіць сябе, пасьля чаго праходзіў лячэньне.

XS
SM
MD
LG