Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп дапусьціў, што Амэрыка можа выйсьці з СГА


Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп дапусьціў, што краіна можа выйсьці з Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрвію NBC, піша The Wall Street Journal.

Трамп паўтарыў свой намер накласьці санкцыі на амэрыканскія кампаніі, якія выводзяць вытворчасьць у афшоры. У адказ журналіст заўважыў, што такія пляны могуць уступіць у супярэчнасьць з прынцыпамі СГА.

«Гэта ўсё роўна. Мы будзем перадамаўляцца або выйдзем», — падкрэсьліў Трамп.

«Гэтыя гандлёвыя пагадненьня — катастрофа. Сусьветная гандлёвая арганізацыя — гэта катастрофа», — адзначыў ён.

Як вядома, раней кандыдат у прэзыдэнты ЗША заявіў, што мае намер адмовіцца ад удзелу ў Паўночнаамэрыканскай зоне свабоднага гандлю.

XS
SM
MD
LG