Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візыт Эрдагана ў Беларусь пераносіцца


Рэджэп Таіп Эрдаган

Рэджэп Таіп Эрдаган

Візыт прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў Беларусь пераносіцца на нявызначаны тэрмін.

Пра гэта паведаміла БелаПАН прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант.

Чакалася, што Эрдаган наведае Беларусь у канцы гэтага тыдня. У прыватнасьці, плянаваўся яго ўдзел у цырымоніі адкрыцьця ў Менску Саборнай мячэці 29 ліпеня.

«Візыт рыхтаваўся і рыхтуецца. Магу сказаць цяпер сапраўды толькі тое, што ў даты, якія шырока растыражавалі ў інтэрнэце на мінулым тыдні, ён не адбудзецца. Гэта дакладна, на гэтым тыдні яго ня будзе», — падкрэсьліла Эйсмант.

Па словах прэс-сакратара прэзыдэнта, казаць аб канкрэтных тэрмінах візыту пакуль заўчасна. «Мы можам казаць пра нейкую найбліжэйшую аглядную будучыню, я думаю, дакладна», — дадала яна.

У сваю чаргу кіраўнік мусульманскай абшчыны імам Зарыф Зулудзі паведаміў БелаПАН, што цырымонія адкрыцьця Саборнай мячэці перанесена на верасень, але дакладную дату не назваў.

Афіцыйна візыт Эрдагана не анансаваўся, аднак сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты паведамляў аб правядзеньні 29 ліпеня ў Менску беларуска-турэцкага бізнэс-форуму «у рамках візыту ў Рэспубліку Беларусь прэзыдэнта Турэцкай Рэспублікі Р.Т.Эрдагана». Пасля фразу пра візыт Эрдагана з сайту БелГПП прыбралі.

У амбасадзе Турэччыны БелаПАН на мінулым тыдні заяўлялі, што дыпмісія вядзе працу над арганізацыяй візыту Эрдагана ў Менск, і што ніякіх распараджэньняў аб адмене візыту ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Турэччыне ім не паступала.

XS
SM
MD
LG