Страляніна пачалася на паркоўцы каля начнога клюбу Club Blu каля 12:30 па мясцовым часе (7:30 па Менску). У клюбе праходзіла вечарына для падлеткаў, піша The Mirror.
Паліцыя Форт-Маерс паведаміла, што прынамсі два чалавекі забітыя, а 14-16 чалавек параненыя. Адной з ахвяраў стаў хлопец 14 год.
Як перадае The Mirror са спасылкай на паліцыю, у горадзе была страляніна яшчэ ў двух месцах. Так, адзін са сьведкаў распавёў, як чалавек езьдзіў на чорнай Honda SUV і страляў па выпадковых дамах.
Пакуль невядома, ці гэтыя здарэньні зьвязаныя.