Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Баварыі уцякач з Сырыі падарваў бомбу, ня трапіўшы на музычны фэстываль


У выніку выбуху 12 чалавек атрымалі раненьні, сьмяротнік загінуў.

Паліцыя Баварыі не выключае вэрсіі тэракту. У заплечніку з выбухоўкай знаходзіліся дробныя мэталічныя элемэнты.

Як распавёў Герман у інтэрвію мясцовым СМІ, мужчына раней лячыўся ад псыхічных захворваньняў і двойчы спрабаваў забіць сябе. За некалькі гадзін да выбуху зламысьніку адмовілі ва ўваходзе на музычны фэст. На думку кіраўніка МУС, фэстываль мог быць галоўнай мэтай сьмяротніка. Бомба магла спрацаваць заўчасна, лічыць Герман.

Пасьля выбуху фэстываль быў перапынены, а каля 2500 чалавек эвакуяваныя.

XS
SM
MD
LG