Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зэльва: актывісты зьбіраюць подпісы, каб даць Савецкай вуліцы імя Ларысы Геніюш


Ларыса Геніюш

Ларыса Геніюш

Сябры згуртаваньня дэмакратычных сілаў Слоніма і Зэльвы падтрымалі ініцыятыву Партыі БНФ, якая распачала збор подпісаў за рэабілітацыю Ларысы Геніюш і ўключэньне яе твораў у школьную праграму, а таксама за тое, каб у Зэльве пераназваць вуліцу Савецкую ў вуліцу імя Ларысы Геніюш.

Актывіст слонімскай арганізацыі БНФ Павал Севасьцьян распавёў Свабодзе, што подпісы за рэабілітацыю Ларысы Геніюш пачалі зьбіраць на мінулым тыдні, сумясьціўшы гэтую справу з выбарчай кампаніяй.

Павал Севасьцьян

Павал Севасьцьян

«Мы зьбіралі подпісы за сваіх вылучэнцаў у кандыдаты ў Зэльвенскім раёне і пачалі размаўляць зь людзьмі пра тое, што хочам рэабілітаваць імя Ларысы Геніюш. У Зэльве людзі вельмі добра да гэтага паставіліся і самі прапаноўвалі паставіць свой подпіс. Амаль кожны чалавек яшчэ распавядаў, што мае кніжку Ларысы Геніюш, некаторыя людзі нават казалі, якой яна была пры жыцьці. Адчувалася, што яны ганарацца ёю. Потым пачалі зьбіраць подпісы ў Слоніме, а тут ужо некаторыя пытаюцца ў нас — а хто такая Ларыса Геніюш? Давялося распавядаць, праўда, подпісы таксама ставяць».

Паводле Севасьцьяна, пераважная большасьць зэльвенцаў і слонімцаў станоўча ставяцца і да таго, каб даць Савецкай вуліцы ў Слоніме імя Ларысы Геніюш, а таксама ўключыць яе творы ў школьную праграму.

«Я калі адчуў ад людзей такую падтрымку ініцыятывы, зьвязанай з Ларысай Геніюш, то неяк аж цяплей стала на душы. Для мяне Ларыса Геніюш ня проста выбітная беларуская паэтка і пісьменьніца, яна яшчэ ўзор мужнасьці чалавека. Прычым той мужнасьці, якой цяпер беларусам вельмі не стае».

Беларуская літаратарка і грамадзкая дзяячка Ларыса Геніюш пахаваная ў Зэльве. Там яна жыла пасьля вызваленьня з савецкага лягеру.

XS
SM
MD
LG