Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: арганізатар кампаніі Клінтан падазрае Расею ў выкраданьні перапіскі Дэмакратычнай партыі


©Shutterstock

©Shutterstock

Арганізатар кампаніі Гілары Клінтан у барацьбе за вылучэньне кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі на пасаду прэзыдэнта заявіў, што дапускае ролю расейскай дзяржавы ў выкраданьні электроннай перапіскі апарата партыі, публікацыя якога выклікала скандал.

Як сказаў Робі Мук у тэлеінтэрвію каналу CNN, ён таксама лічыць не выпадковым, што гэтую публікацыю зрабілі якраз напярэдадні зьезду Дэмакратычнай партыі, які пачынаецца ў панядзелак і павінен вылучыць Гілары Клінтан кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары.

У кампаніі Дональда Трампа, якога Рэспубліканская партыя ўжо вылучыла сваім кандыдатам, адрынулі здагадку, што Расея магла паўплываць на сытуацыю на яго карысьць.

Як заявіў галоўны дарадца Дональда Трампа па сувязях з грамадзкасьцю Джэйсан Мілер выданьню The Washington Post, заява Робі Мука — гэта «жарт».

Скандал у Дэмакратычнай партыі, які ідзе на шкоду Клінтан і на карысьць Трампу, успыхнуў пасьля таго, як сайт «Вікілікс» апублікаваў на днях больш за 19 000 лістоў з унутранай перапіскі супрацоўнікаў Дэмакратычнага нацыянальнага камітэту. З гэтых лістоў вынікае, што партыйныя апаратчыкі аддавалі перавагу Гілары Клінтан перад Бэрні Сандэрсам, які быў яе галоўным супернікам у барацьбе за вылучэньне ад партыі кандыдатам на пасаду прэзыдэнта, хоць тэарэтычна павінны быць бесстароньнімі ў гэтым. Сярод лістоў былі абмеркаваньні таго, як можна было лепш раскрытыкаваць кампанію Сандэрса — напрыклад, высьветліць, ці ён не атэіст, і выкарыстаць гэта супраць яго.

XS
SM
MD
LG