Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр «Аль-Каіды» заклікаў браць у закладнікі грамадзян краінаў Захаду


Айман аз-Завагіры
Айман аз-Завагіры

— каб абменьваць іх на зьняволеных-мусульман

Лідэр «Аль-Каіды» Айман аз-Завагіры заклікаў ваеўнікоў браць у закладнікі грамадзян заходніх краін і абменьваць іх на зьняволеных-мусульман.

Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters, якія спасылаюцца на дадзеныя міжнароднай маніторынгавай групы SITE, якая адсочвае ісламісцкія сайты, якія выкладваюць у сеціва адпаведныя відэазвароты Завагіры.

Яго сапраўднасць Reuters пацьвердзіць ня можа.

Мяркуецца, што лідэр «Аль-Каіды» хаваецца ў раёне Афгана-пакістанскай мяжы, дзе разьмешчаны апорныя пункты і базы талібаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG