Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія скакуны ў ваду і тэнісісты дапушчаныя да Алімпіяды-2016


Раней у нядзелю МАК упаўнаважыў міжнародныя фэдэрацыі прымаць рашэньні аб допуску расейскіх спартоўцаў да гульняў у Бразыліі

Расейскія скакуны ў ваду і сынхраністкі атрымалі гарантыі ад Міжнароднай фэдэрацыі плаваньня (FINA), што будуць дапушчаныя да Алімпіяды-2016. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт расейскай Фэдэрацыі скачкоў у ваду і сябра тэхнічнага камітэту FINA Аляксей Уласенка.

Міжнародная фэдэрацыя тэнісу (ITF) таксама дапусьціла да ўдзелу ў гульнях у Рыа-дэ-Жанейра ўсіх васьмёх заяўленых расейскіх тэнісістаў.

Раней у нядзелю Міжнародны Алімпійскі камітэт (МАК) прыняў рашэньне не адхіляць усіх расейскіх спартоўцаў ад удзелу ў гульнях у Бразыліі. У той жа час МАК вырашыў, што для допуску да Алімпіяды расейскім атлетам неабходна выканаць шэраг умоваў, галоўнае зь якіх - згода міжнароднай фэдэрацыі па тым спорце, які яны прадстаўляюць.

У МАК таксама выключылі ўдзел у гульнях у Рыа-дэ-Жанейра тых расейскіх спартоўцаў, якія калі-небудзь былі абвінавачаныя ва ўжываньні допінгу.

XS
SM
MD
LG