Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За суткі на Данбасе загінулі 6 украінскіх ваенных


Даенцкі аэрапорт, ілюстрацыйнае фота
Даенцкі аэрапорт, ілюстрацыйнае фота

На Данбасе за суткі загінулі шасьцёра ўкраінскіх ваенных, яшчэ 13 атрымалі раненьні. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі прэзыдэнта Украіны.

Па зьвестках Кіева, сэпаратысты ў ноч на нядзелю амаль 80 разоў парушылі рэжым спыненьня агню, абстраляўшы пазыцыі ўрадавых войскаў, у тым ліку з прымяненьнем забароненай Менскімі дамовамі зброі.

У «ДНР», у сваю чаргу, абвінавачваюць украінскіх ваенных больш чым у 200 абстрэлах.

З вясны 2014 года ахвярамі ўзброенага канфлікту ў Данбасе сталі звыш дзевяці тысяч чалавек, каля дваццаці тысяч былі параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG