Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: у Рамадан «Ісламская дзяржава» ўчыніла 393 тэракты ў 16 дзяржавах


Пасьля тэракту 9 чэрвеня 2016 у Багдадзе
Пасьля тэракту 9 чэрвеня 2016 у Багдадзе

Кіраўнік антытэрарыстычнага ведамства ААН заявіў, што, паводле дадзеных гэтай арганізацыі, тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» падчас месяца Рамадан учыніла 393 тэракты ў 16 краінах свету.

Выканаўчы дырэктар антытэрарыстычнага ведамства ААН Жан-Поль Ляборд сказаў, што, хоць тэрытарыяльная экспансія «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі і Іраку спынілася, групоўка па-ранейшаму ў стане ўчыняць тэракты, і варта чакаць новых нападаў.

Паводле Ляборда, «Ісламская дзяржава» завяршае трансфармацыю з ваенізаванай у чыста тэрарыстычную арганізацыю.

Ён адзначыў таксама, што асноўная колькасць тэрактаў ад 5 чэрвеня да 5 ліпеня былі ўчынены баевікамі «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку і ў Сірыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG