Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 24 ліпеня: дзень народзінаў Генадзя Грушавога, кіраўніка фонду «Дзецям Чарнобылю»


Генадзь Грушавы

Генадзь Грушавы

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Дудуткі — VIII Міжнародны фэстываль сярэднявечай музыкі і культуры.

У гісторыі

1198 — Заснаваны горад Рыга.

1618 — пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён «Буквар мовы славянскай, пісаны чытаньню вучыцца хто хоча ў карыснае кіраваньне» і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве).

1959 г. — У ходзе візыту ў СССР на адкрыцьці амэрыканскай выставы ў Маскве віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан меў дыскусію з савецкім генэральным сакратаром Мікітам Хрушчовым (знакамітая «кухонная спрэчка»).

1993 — у Лідзе адкрыты помнік Францішку Скарыну.

1993 — Канец адзінай рублёвай зоны краінаў СНД, апублікаванае паведамленьне Цэнтральнага Банку Расеі аб спыненьні хаджэньня купюраў савецкага ўзору.

2007 — У Наваградку адкрыты мэмарыяльны комплекс на месцы былога гета. З гэтага гета ў верасьні 1943 году праз таемна выкапаны тунэль уцяклі 250 вязьняў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1754 — Юзаф Арнульф Гедройць, князь, жамойцкі біскуп, літоўскі пісьменьнік, асьветнік, перакладнік

1783 — Сімон Балівар, змагар за незалежнасьць ад Гішпаніі калёніяў у Лацінскай Амэрыцы

1802 — Аляксандар Дзюма (бацька), францускі пісьменьнік

1820 — Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф

1828 — Мікалай Чарнышэўскі, расейскі літаратурны крытык і публіцыст

1860 — Альфонс Муха, чэскі мастак

1896 — Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч

1927 — Канстантын Кабашнікаў, беларускі фальклярыст

1934 — Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно

1948 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар

1950 — Генадзь Грушавы, беларускі філёзаф, грамадзкі дзеяч, стваральнік і кіраўнік фонду «Дзецям Чарнобылю».

1968 — Барыс Гельфанд, ізраільскі, раней беларускі, шахматыст, гросмайстар

1976 — Іван Ціхан, беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету

У гэты дзень памерлі:

1887 — Іван Барычэўскі, беларускі археоляг, гісторык фальклярыст і этнограф

1927 — Акутагава Рунаскэ, японскі паэт і пісьменьнік

Цытата

Здаровы сэнс прыходзіць дзякуючы досьведу, а досьвед прыходзіць дзякуючы адсутнасьці здаровага сэнсу.

Сімон Балівар

XS
SM
MD
LG