Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямецкая паліцыя не знайшла сувязі «мюнхенскага стралка» з ісламістамі


Кветкі ля гандлёвага цэнтру "Алімпія" ў памяць аб ахвярах страляніны 22 ліпеня 2016 году

Кветкі ля гандлёвага цэнтру "Алімпія" ў памяць аб ахвярах страляніны 22 ліпеня 2016 году

Паліцыя Нямеччыны ня выявіла сувязі нападніка ў Мюнхене з ісламістамі, заявіў на прэсавай канферэнцыі начальнік паліцыі гораду Губэрт Андрэ.

Ператрусы ў доме падазраванага не знайшлі доказаў датычнасьці стралка ні да адной з ісламісцкіх груповак. У ягоным пакоі знайшлі літаратуру аб стральбе, у тым ліку газетныя выцінкі пра выпадкі масавых забойстваў у навучальных установах. Сьледчыя лічаць, што нападнік мог захапляцца ідэямі Андрэса Брэйвіка, асуджанага ў Нарвэгіі на 21 год зняволення за забойства больш чым сямідзесяці чалавек.

Кіраўнік мюнхенскай паліцыі дадаў, што нападнік атрымліваў псыхіятрычную дапамогу, але пакуль няма дадзеных пра тое, ці ўжываў ён псыхатропныя рэчывы.

У суботу праваахоўныя органы Нямеччыны заявілі, што чалавек, які страляў у гандлёвым цэнтры, быў 18-гадовым немцам іранскага паходжаньня. Падазраваны жыў у Мюнхене апошнія некалькі гадоў. Матывы яго злачынства застаюцца невядомымі.

У пятніцу ўзброены мужчына адкрыў страляніну ў гандлёвым цэнтры «Алімпія» на паўночным захадзе Мюнхену. Ахвярамі нападу сталі дзевяць чалавек, зь іх трое грамадзянаў Турэччыны, троеКосава і адзін Грэцыі. Больш за 16 атрымалі раненні.

У Мюнхене абвесьцяць жалобу па загінулых. На працягу ўсіх выходных у горадзе адмененыя масавыя мерапрыемствы.

XS
SM
MD
LG