Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былую вуліцу Суворава ў Кіеве прапаноўваюць назваць імем Шарамета


Разьвітаньне з Паўлам Шараметам у Кіеве

Разьвітаньне з Паўлам Шараметам у Кіеве

На сайце Кіеўскай рады зьявілася пэтыцыя аб перайменаваньні колішняй вуліцы Суворава ў Кіеве на вуліцу Паўла Шарамета.

Пэтыцыя апублікаваная ў 23:33 22 ліпеня.

«Павал Шарамет быў адным з кіраўнікоў онлайн-выдання „Украінская праўда“, рэдакцыя якога знаходзіцца па адрасе вул. Суворава, 4/6. Па гэтым жа адрасе таксама знаходзіцца вольная прастора і каворкинг #MediaHub, у якім Павел Шарамет на працягу апошняга года разам з калегамі праводзіў школу журналісткі „Украінскай праўды“...», — гаворыцца ў тэксьце.

«Менавіта па гэтым адрасе Паўла Шарамета можна было ўбачыць практычна штодня. Менавіта тут разьмешчана максымальную колькасьць мэдыйнікаў і і грамадзкіх актывістаў, для якіх будзе вялікім гонарам працаваць на вуліцы імя Паўла Шарамета, вызнаючы яго прынцыпы і каштоўнасьці рабіць усё магчымае для абароны і разьвіцьця свабоды слова ва Украіне», — адзначаецца ў пэтыцыі.

Для разгляду пэтыцыя павінна набраць 10 000 подпісаў на працягу 90 дзён.

7 ліпеня Кіеўская рада пераназвала вуліцу Суворава на вуліцу Міхаіла Емяльянавіча-Паўленка.

Журналіст Павал Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў Кіеве пасьля выбуху аўтамабіля, які належыць кіраўніцы выданьня «Украінская праўда» Алене Прытуле. У якасьці асноўнай вэрсіі гібелі Шарамета сьледчая група разглядае яго прафэсійную дзейнасьць, таксама разглядаюцца і іншыя вэрсіі злачынства.

XS
SM
MD
LG