Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Wikileaks апублікаваў 20 тысяч лістоў па справе Гілары Клінтан


Гілары Клінтан

Гілары Клінтан

Прастаўнікі сайту абяцаюць выкласьці ў сетку яшчэ больш лістоў з асабістай паштовай скрыні кандыдата ў прэзыдэнты ЗША.

Сайт WikiLeaks апублікаваў амаль 20 тысяч лістоў з электроннай перапіскі Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі ЗША. Большасьць з іх зьвязаныя са справай аб электроннай пошце кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратаў Гілары Клінтан.

Гэта першая частка сэрыі фрагмэнтаў электронных лістоў Клінтан, якую аўтары назвалі «Hillary Leaks».

Раней у ліпені Дзярждэпартамэнт ЗША аднавіў расьсьледаваньне, зьвязанае з выкарыстаньнем Гілары Клінтан асабістага паштовага сэрвісу на пасадзе дзяржсакратара ЗША. Прычынай стала захоўваньне ў асабістай неабароненай паштовай скрыні лістоў, у якіх утрымліваліся дзяржаўныя сакрэты. Выявілася, што Гілары Клінтан адправіла некалькіх паведамленьняў, у якіх утрымлівалася сакрэтная інфармацыя. Абарона Клінтан сьцьвярджае, што тая парушыла правілы ненаўмысна.

Расьсьледаваньне пачалося ў разгар перадвыбарчай кампаніі Гілары Клінтан. Выбары прэзыдэнта ЗША пройдуць у лістападзе 2016 году.

XS
SM
MD
LG