Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка заявіла, што павінна стаць прэзыдэнтам Украіны, хоць і ня хоча гэтага


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка перакананая, што палітычную сыстэму ва Ўкраіне можна зьмяніць толькі зьверху. Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію DW.

На пытаньне пра прэзыдэнцкія амбіцыі Надзея Саўчанка адказала, што лічыць такое разьвіцьцё падзей хутчэй неабходнасьцю. «Я адказвала, што не хачу, але я адказвала, што магу. А цяпер я, напэўна, адкажу, што, хутчэй за ўсё, ужо павінна», — сказала яна.

Пры гэтым яна ня выключыла існаваньне пераходнага пэрыяду дыктатуры.

«Каб зьмяніць паўнамоцтвы прэзыдэнта, структуру краіны, перазапусьціць законы, каб яны дзейнічалі для людзей, перамагчы карупцыю — трэба стаць такім дыктатарам, які трымае ўсё ў сваіх руках. Для таго, каб вярнуць гэтую ўладу народу і зрабіць так, каб больш ніколі ўладу ў народа не забралі», — адзначыла Саўчанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG