Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі загінуў яшчэ адзін расейскі салдат


Ілюстрацыйнае фота. Алепа, Сырыя, травень 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Алепа, Сырыя, травень 2016 году

Расейскі кантрактнік загінуў у Сырыі ў выніку падрыву на міне. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны РФ.

Паводле інфармацыі Мінабароны, расейскі кантрактнік Мікіта Шаўчэнка загінуў падчас суправаджэньня калёны з прадуктамі для мясцовых жыхароў у правінцыі Алепа.

«На ўезьдзе ў населены пункт побач з аўтамабілем адбыўся падрыў закладзенага баевікамі самаробнага выбуховага прыстасаваньня», — паведамляюць у ведамстве.

Трэба адзначыць, што адначасова заходнія СМІ паведамляюць пра гібель 38 салдат арміі Башара Асада ў выніку выбуху ў Алепа. Паводле інфармацыі Бі-бі-сі, апазыцыйная ўзброеная групоўка «Тувар аш-Шам» прарыла тунэль пад былым будынкам дарожнай паліцыі Алепа, які выкарыстоўваецца ўрадавай арміяй, і падарвала яго.

Такім чынам, уключаючы Шаўчэнку, расейскія ўлады афіцыйна пацьвердзілі гібель 14 вайскоўцаў падчас апэрацыі ў Сырыі.

Расейская ваенная апэрацыя ў Сырыі пачалася ў верасьні 2015 году. У сакавіку прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін загадаў вывесьці з Сырыі большую частку расейскіх войскаў, аднак расейскія ВПС, тым ня менш, працягваюць наносіць авіяўдары ў Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG