Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі пачаўся судовы перасьлед кіраўніцы МВФ Крысьцін Лягард


Кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысьцін Лягард паўстане перад францускім судом па так званай «справе Тапі». У выпадку прызнаньня віны Лягард пазбавіцца сваёй пасады, паведамляе Bloomberg.

Дырэктарка МВФ абвінавачваецца ў злачыннай халатнасьці па справе аб выплаце кампэнсацыі памерам 400 мільёнаў эўра бізнэсоўцу Бэрнару Тапі ў 2008 годзе. Паведамляецца, што Лягард, будучы міністрам фінансаў Францыі, аказала садзеяньне ў спрэчцы паміж бізнэсмэнам і дзяржаўным банкам.

У 2013 годзе ў кватэры Лягард прайшоў ператрус. У сьнежні 2015 году супраць яе была заведзена крымінальная справа.

Крысьцін Лягард заняла пасаду кіраўніцы МВФ у 2011 годзе. Інцыдэнт не перашкодзіў ёй пераабрацца на пасаду кіраўніцы МВФ у лютым 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG