Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: баявы камандзір затрыманы падчас продажу боепрыпасаў


Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Генэральнай пракуратуры Ўкраіны.

«Сьледчымі Галоўнай вайсковай пракуратуры сумесна з супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Службы бясьпекі Ўкраіны праведзена спэцапэрацыя ў зоне АТА, па выніках якой намесьнік камандзіра 53 асобнай мэханізаванай брыгады Ўзброеных сіл Украіны выкрыты падчас збыту боепрыпасаў», — сказана ў паведамленьні.

Інфармацыю пра гэта перадае ўкраінскае інфармацыйнае агенцтва УНІАН.

Устаноўлена, што затрыманы вайсковец, «на працягу чэрвеня-ліпеня 2016 году з мэтай асабістага ўзбагачэньня збыў цывільнай асобе больш за 5 тыс. адзінак боепрыпасаў (патроны калібру 7,62 мм і 5,45 мм, гранаты РГД-5), за што атрымаў 66 800 грн».

Як інфармуе тэлеканал ТСН, у пачатку гэтага году ў 53-й брыгадзе ўспыхнуў скандал. Вайскоўцаў, якія амаль год былі ў зоне баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны і якіх перадысьлякавалі на Шырокаланаўскі палігон з Днепрапятроўшчыны, трапілі ў нечалавечыя ўмовы. Байцоў пакінулі бязь ежы, вады, цяпла і нават намётаў, бо на 150 чалавек была толькі адна палатка з 30 ложкамі. Астатнія спалі проста на зямлі ў мароз. Непасрэдныя камандзіры скаргі ігнаравалі. Таму паўсотні байцоў рашыліся на марш пратэсту. Пешшу пайшлі з палігона ў Мікалаеў, каб сустрэцца з вышэйшай армейскім кіраўніцтвам і вайсковымі пракурорамі, і ім гэта ўдалося. Пасьля гэтага камандзіру 53-й брыгады было прызначана пакараньне ў выглядзе арышту з утрыманьнем на гаўптвахце тэрмінам 10 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG